7 лістапада ў Мінску больш за 50 актывістаў Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ удзельнічаюць у акцыі, прысвечанай памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Акцыя прымеркавана да Дня памінання продкаў (Дзяды), які традыцыйна адзначаецца ў пачатку лістапада.

Удзельнікі шэсця, санкцыянаванага гарадскімі ўладамі, апоўдні ад Палаца культуры камвольнага камбіната накіраваліся да Лошыцкага яра — аднаго з дзевяці месцаў у сталіцы, дзе ў 1930–1940-я гады органы НКВД расстрэльвалі бязвінных людзей. На месцы пакарання смерцю і пахавання ахвяр сталінізму ў 1995 годзе па ініцыятыве БНФ «Адраджэньне» і таварыства «Мартыралог Беларусі», які дзейнічае пры «Таварыстве беларускай мовы імя Францішка Скарыны», па праекце мастака Міколы Купавы быў устаноўлены драўляны крыж вышынёй 5 метраў. На папярочцы крыжа тэкст: «Ахвярам бальшавіцкага тэрору». Каля памятнага крыжа запланавана правядзенне мітынгу.

Удзельнікі шэсця нясуць кветкі, бел-чырвона-белыя сцягі, партыйную сімволіку і расцяжкі з надпісам «Дзяды».

За падзеямі назіраюць супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?