• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Тэсты
  • Калейдаскоп
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
Усяго патроху
08.11.2010 / 10:57

Паляванне па новых правілах. Што зменіцца?

З 13 лістапада, у адпаведнасці з Указам кіраўніка дзяржавы № 86 ад 23 ліпеня, уступае ў сілу новая рэдакцыя Правілаў палявання.

Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, якімі дагэтуль карысталіся ў краіне, былі зацверджаны Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 580 ад 8 снежня 2005 года. Аднак жыццё не стаіць на месцы — мінулы час паказаў, што ў іх трэба ўносіць змяненні, якія б адпавядалі ўжо дню сённяшняму.

Таму з 13 лістапада, у адпаведнасці з Указам кіраўніка дзяржавы № 386 ад 23 ліпеня, уступае ў сілу новая рэдакцыя Правілаў.

З асноўнымі зменамі дапаможа разабрацца даўні сябар выдання — кансультант аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Віктар Карогвіч.

На дзіка — круглы год

З уступленнем у сілу новай рэдакцыі Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, здабываць дзікоў можна будзе фактычна круглы год. Такі крок выкліканы тым, што за апошнія гады колькасць гэтай дзікай жывёлы прыкметна павялічылася. Сёння папуляцыя налічвае каля 63,8 тысячы галоў. Такім чынам, з 1 мая па 30 верасня на дзікоў можна будзе паляваць з засады і з падыходу, з 1 кастрычніка па 30 снежня — загонам і з сабакамі, з 1 студзеня па 30 красавіка — толькі з засады і з вышак. У новай рэдакцыі правілаў дзікі падзеленыя на дзве катэгорыі: дарослых і маладняк да двух гадоў. Вось апошні, прычым, любога полу, і можна будзе здабываць амаль на працягу ўсяго года.

У газету практычна кожны год звяртаюцца вяскоўцы, якія церпяць ад патраў дзікамі сваіх сельскагаспадарчых культур. Як паказвала практыка дагэтуль, змагацца з гэтай навалай на месцах было не так і проста. Унесеныя змены, трэба думаць, дапамогуць вырашыць гэтую актуальную для многіх мясцін праблему. Сельскагаспадарчыя і лясныя культуры лічацца пашкоджанымі, калі з-за пашкоджання патрабуецца іх перасеў, аднаўленне або адбываецца зніжэнне ўраджаю больш чым на 10 працэнтах плошчаў. Масавымі патравы будуць лічыцца, калі будзе знішчана або пашкоджана не менш за 15 працэнтаў плошчаў усіх сельгаскультур на тэрыторыі адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі (дагэтуль «патрэбна» было 25 працэнтаў). У такім выпадку мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі можа ўводзіцца асаблівы рэжым выкарыстання рэсурсаў дзіка. А каб зацікавіць паляўнічых у правядзенні тут адстрэлаў, расцэнкі на іх павялічаны.

І бабра «ўтаймаваць»

Іншая дзікая жывёла, ад якой за апошнія гады пачалі моцна цярпець і лясная галіна, і сельскагаспадарчая — гэта рачны бабёр. Шэраг аб’ектыўных фактараў прывёў да істотнага павялічэння папуляцыі. Зараз, паводле апошніх статыстычных звестак, у краіне налічваецца 62,3 тысячы асобінаў гэтай жывёлы. Бабёр актыўна рассяляўся, будаваў плаціны і як вынік — з многіх месцаў пачасціліся сігналы пра падтапленні, забалочванні, парушэнні інфраструктуры дарог. Адпаведна, раслі і страты ад яго дзейнасці. З мэтай прывесці папуляцыю жывёлы да памераў аптымальнай у новую рэдакцыю Правілаў «закладзеныя» іншыя тэрміны палявання на рачнога бабра. Калі раней асенне-зімовы сезон зброевым і бяззброевым спосабамі, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі доўжыўся з 1 кастрычніка па 31 снежня ў светлы час сутак, дык цяпер здабываць яго можна будзе з 1 верасня па 1 сакавіка наступнага года. У тым ліку з 1 лютага па 1 сакавіка — бяззброевым спосабам: з дапамогай пастак, сачкоў, капканаў, паляўнічых сабак. Акрамя павялічэння тэрмінаў палявання на рачнога бабра, будзе спрошчаны і сам яго парадак. Калі раней пры здабычы жывёлы абавязкова павінен быў прысутнічаць у якасці кіраўніка палявання работнік паляўнічай гаспадаркі — егер, дык з уступленнем у сілу новай рэдакцыі Правілаў дакументы на здабычу будзе атрымліваць сам паляўнічы.

Такія ж тэрміны палявання, як і на бабра, будуць дзейнічаць у дачыненні здабычы рачной выдры. У краіне, дарэчы, яе налічваецца 5,1 тысячы асобінаў.

Тэрміны палявання зменяцца, А колькі на працягу апошніх гадоў было «зламана коп’яў» вакол веснавога палявання на птушку, памятаеце? Як скончыцца зіма — паўсюдна наноў распачынаюцца дыскусіі. У новай рэдакцыі Правілаў гэтыя меркаванні былі ўлічаныя. Так, цяпер веснавое паляванне на качак цяпер будзе дазволенае толькі на качара і крыжанку. Прычым толькі з засады, з выкарыстаннем падсадной качкі, чучала або вабіка. Падобным чынам можна будзе надалей паляваць і на гусей.

Тэрміны веснавога палявання на глушцоў і цецерукоў зменшацца на 10 дзён: калі дагэтуль птушку можна было здабываць з 20 сакавіка па 10 мая, дык паводле новай рэдакцыі Правілаў — з 20 сакавіка па 30 красавіка (па-ранейшаму з 3 да 9 гадзін). Падчас асенняга сезона палявання здабываць цецерукоў можна будзе з 1 жніўня па 30 лістапада ў светлы час сутак.

Тэрміны пачатку летне-асенняга палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну былі перанесены з першай суботы жніўня на другую. Тэрмін заканчэння гэтага сезона пакінуты без змен — другая нядзеля снежня (паляваць можна ў светлы час сутак). А паляванне канкрэтна на гусей перанесенае ўвогуле на трэці тыдзень верасня — каб захаваць папуляцыю.

А вось тэрміны асенне-зімовага палявання на ўсе віды капытных зброевым спосабам, у тым ліку і з паляўнічымі сабакамі, з загонам, з засады, з падыходу, наадварот, павялічаныя на 15 дзён: з 1 кастрычніка па 30 снежня (дагэтуль было да 15 снежня).

Вальеры, лук, арбалет

Знайшла ўвасабленне ў новай рэдакцыі Правілаў і яшчэ адна задума, што пэўны час дастаткова актыўна абмяркоўвалася ўсімі зацікаўленымі бакамі: вальернае паляванне. Такі від палявання ўжо даўно распаўсюджаны ў шэрагу заходніх еўрапейскіх краін, для нас жа гэта — навінка. Як мы ўжо раней пісалі, плошча такой агароджанай тэрыторыі, дзе будуць утрымлівацца капытныя жывёлы, павінна быць не меншай за 100 гектараў. Уладальнікам такіх вальераў можа быць толькі юрыдычная асоба. Права ўстанаўліваць тэрміны палявання на такіх агароджаных тэрыторыях будзе мець сам уладальнік.

У паляўнічых вальерах можна будзе выкарыстоўваць лукі і арбалеты — таксама новы від палявання для Беларусі. У новай рэдакцыі Правілаў, дарэчы, дакладна прапісана, што гэтыя прылады палявання павінны адпавядаць вызначаным тэхнічным патрабаванням. Так, лук павінен утрымлівацца, нацягвацца і спускацца для стрэлу пры дапамозе мускульнай сілы чалавека і мець сілу нацягвання не менш за 18 кілаграмаў (або 40 фунтаў). Сіла нацягвання выражаецца ў колькасці кілаграмаў (фунтаў), неабходных для нацягвання стралы даўжынёй 71 сантыметр (28 дзюймаў). Сіла нацягвання звычайна маркіруецца на луку фірмай-вытворцам.

Арбалет павінен мець сілу нацягвання да фіксавання цецівы не менш за 45 кілаграмаў. Страла для лука павінна быць не менш за 61 сантыметр (24 дзюймы), для арбалета яна не лімітуецца. Дадзены і дакладныя вызначэнні, якім павінен быць наканечнік стралы.

Вальернае паляванне можа зацікавіць многіх паляўнічых і тым, што менавіта тут можна будзе здабываць два дадатковых віды жывёл, уключаных у спіс паляўнічых, — еўрапейскую лань і плямістага аленя.

Мядзведзі і рысі ў бяспецы

Пра якія яшчэ з новаўвядзенняў у Правілы варта згадаць? Імі дазволена паляванне з лоўчымі птушкамі — як своеасаблівая даніна старажытнаму спосабу здабычы трафея. Ініцыятарамі гэтага віду палявання была група віцебскіх паляўнічых. Задума ўзнікла і абмяркоўвалася на розных узроўнях амаль два гады. Да лоўчых птушак, якіх можна выкарыстоўваць пры паляванні, залічаныя беркут, ястраб-цецеравятнік, ястраб-перапялятнік, сапсан, балабан, крэчат.

А вось буры мядзведзь і рысь — абодва «чырвонакніжнікі» — у патэнцыяльны спіс паляўнічых трафеяў так і не трапілі. Хоць магчымасць уключыць іх у пералік дазволеных да здабычы (з мэтай рэгулявання колькасці абедзвюх папуляцый) дзікіх жывёл таксама ўзнікла і абмяркоўвалася пэўны час. Да слова, мядзведзяў, паводле апошняга «ляснога перапісу», у Беларусі налічваецца 124 асобіны, пераважна яны «пражываюць» у Віцебскай вобласці, а рысяў маецца 660 асобін.

Паляванне на амерыканскую норку падчас асенне-зімовага сезона раней распачыналася з першай суботы лістапада: разам з дазволам на здабычу куніцы, тхара, гарнастая і вавёркі. Цяпер яна з гэтага пераліку выключаная, дакладней, павялічаныя тэрміны на яе здабычу. Каб неяк прыпыніць распаўсюджванне чужароднага для нашай краіне віду (на фоне абарыгеннай еўрапейскай норкі), паляваць на яго, пасля ўступлення ў сілу новай рэдакцыі Правілаў, можна будзе пачынаць раней — з 1 кастрычніка (і па 31 снежня ў светлы час сутак).

Колькі слоў яшчэ пра паляўнічую зброю. Замежнікі, наведваючы нашу краіну дзеля палявання, маюць права ўвозіць і вывозіць з Беларусі паляўнічую зброю і боепрыпасы — на падставе адпаведнага разавага дазволу органаў унутраных спраў, што выдаецца на падставе заявы турагента. Аднак не заўсёды такое перамяшчэнне праз мяжу стрэльбы і патронаў зручнае для іншаземца. Таму новая рэдакцыя Правілаў прадугледжвае магчымасць арэнды зброі непасрэдна ў паляўнічых гаспадарках.

Сяргей Расолька, Звязда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
Ва ўкраінскім Ужгарадзе больш за тысячу ўладальнікаў фэйкавых кавід-сертыфікатаў, у тым ліку 200 медыкаў, прыйшлі па сапраўдную вакцыну
«Негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю». У Беларусі заблакавалі яшчэ адно медыя
У пятніцу ўжо будзе +4°С
Палітыка і грамадства
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Гігін: Захад — рабаўнікі і сцярвятнікі, а мы — альтэрнатыўны цэнтр
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
«Негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю». У Беларусі заблакавалі яшчэ адно медыя

Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Усяго патроху
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
Ва ўкраінскім Ужгарадзе больш за тысячу ўладальнікаў фэйкавых кавід-сертыфікатаў, у тым ліку 200 медыкаў, прыйшлі па сапраўдную вакцыну
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
У Сухараве Mcdonald's зладзіў светлавое шоу ФОТЫ
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Спорт
Новы старшыня Федэрацыі хакея прапанаваў уключыць катанне на каньках у курс школьнай праграмы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Яшчэ адна краіна далучылася да дыпламатычнага байкоту Алімпіяды
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Здарэнні
У Мінску мужчына выцягнуў рыбака, які праваліўся пад лёд
Польская паліцыя выявіла труп мігранта на мяжы з Беларуссю
У Мінску кіроўца паехаў на чырвоны сігнал, збіў веласіпедыста і знёс каляску з 3-гадовым дзіцем
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
Мужчына парэзаў колы ў аўтамабілі суддзі — яго абвінавацілі ў тэрарызме
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Карысная інфа
У пятніцу ўжо будзе +4°С
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Здароўе
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
Доктар распавёў, як трэба паводзіць сябе ў моцны мароз
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Эканоміка
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Беларускія чыноўнікі прыдумалі новую крыніцу даходаў — навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы
Дзяржава будзе займацца імпартазамяшчэннем. Крута? Эканаміст: «Гэта ўдарыць па кішэні беларусаў»
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Меркаванні
Раманчук пра контрсанкцыі і тое, хто на іх заробіць: «Кантрабанда будзе крышавацца людзьмі ў пагонах»
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Крамлі занепакоеныя натаўскімі салдатамі, якія «прыязджаюць сюды»
Кампанія Pfizer прадказала штогадовую рэвакцынацыю ў будучым
Галоўнае
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У лукашэнкаўскім аналітычным цэнтры занепакоіліся захаваннем самаідэнтычнасці. Але не беларусаў, а ўкраінцаў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Усяго патроху
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
Затрымалі галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
«Нітратаў у калодзежнай вадзе было амаль у 4 разы больш за норму». Актывісты выпусцілі кніжку з інструкцыямі, як ліставацца з чыноўнікамі так, каб яны вырашалі праблемы ў вёсках
Фота / Відэа
«Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
«Відаць неба, хоць і ў клетачку». Айцішнік расказаў, як сядзеў у карцары на Валадарцы
Праверка чутак. Ці сапраўды ў Мазыры звальняюць дзясяткі медсупрацоўнікаў, а рабіць анкааперацыі ўжо няма каму?
«Пішуць, што гэта помста». Завялі справу на беларускага анархіста, а пасадзілі яго маці
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Самае лайканае
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх