Ноччу 6 лістапада ў Петрыкаўскую бальніцу быў дастаўлены інвалід 2-й групы, 46-гадовы жыхар вёскі Слабада. У бальніцы мужчына памёр.

Паводле папярэдняга заключэння, смерць наступіла ад множных траўм.

Як паведамілі ў праваахоўных органах, устаноўлена, што днём раней 36-гадовы аднавясковец пацярпелага ў стане алкагольнага ап’янення падчас узніклай сваркі мыліцай збіў інваліда. Распачата крымінальная справа, вядзецца следства.

У Мазыры 8 лістапада распачата справа па арт. 147 Крымінальнага кодэкса (нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў) у дачыненні да 34-гадовага жыхара райцэнтра. Устаноўлена, што ён 6 лістапада, знаходзячыся ў гасцях у 57-гадовага інваліда 2-й групы, пасля сумеснага распівання спіртных напояў у сварцы да смерці збіў яго кійком. Труп інваліда быў знойдзены вечарам 6 лістапада. Паводле папярэдняга заключэння, смерць наступіла ад пераломаў ног, левай рукі і рэбраў, множных удараў і сінякоў цела, галавы і канечнасцяў.

Вядзецца следства, падазроны затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?