Алесь Міхалевіч ужо заяўляе пра свае крокі ў выпадку, калі Цэнтрвыбаркам яго не зарэгіструе.
У сваім жывым дзённіку Міхалевіч піша, што разам з камандай падтрымае Рыгора Кастусёва. Аднак, калі так здарыцца,
што і Кастусёва не зарэгіструюць, каманда вырашыла скіраваць усе сілы на назіранне, адзначае палітык.
Міхалевіч піша, што з Кастусёвым яны разыходзяцца толькі ў тактычных пытаннях.
У стратэгічным жа плане імкнуццая да адной мэты — ўзмацнення палітычнай і эканамічнай незалежнасці Беларусі.Таму такая падтрымка будзе найбольш лагічнай, тлумачыць палітык.
«Актыўна падтрымліваць іншых кандыдатаў, шэраг з якіх не хавае сваіх прарасейскіх пазіцый, наша каманда не можа. Таму застанецца засяродзіцца на назіранні».
0
0
0
0
0
0