9 лістапада Маскоўскі раённы суд Мінска павінен быў разглядаць позву супраць намесніка кіраўніка Мінгарвыканкама Міхаіла Ціцянкова. Аднак паседжанне было перанесенае на 12 лістапада. Прычынай пераносу стала хвароба суддзі Фраловай.

Позву супраць Ціцянкова падалі менскія нацбалы. На іх думку, Мінгарвыканкам неабагрунтавана адмовіў ім у правядзенні пікету ў абарону правоў рабочых. Пікет меў адбыцца 30 верасня ў сталічным Парку дружбы народаў.

Нацбалы наракаюць, што спадар Ціцянкоў не наважыўся з’явіцца ў суд асабіста. Замест яго прыйшлі юрысты Мінгарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?