У выбарчых камісіях па выбарах прэзідэнта па стане на 8 лістапада акрэдытаваны 982 назіральнікі, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.

Пры Цэнтральнай камісіі акрэдытавана шэсць назіральнікаў, у тэрытарыяльных камісіях — 415, ва ўчастковых — 561.

Больш за ўсё назіральнікаў вылучалі грамадскія аб’яднанні — 700.

Найбольш актыўна вылучае назіральнікаў Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — 179 чалавек,
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 152, РГА «Белая Русь» — 142.

Грамадзяне шляхам падачы заяў вылучылі 140 назіральнікаў, працоўныя калектывы — 80.

Палітычныя партыі пакуль вылучылі 62 назіральнікі,

у тым ліку Камуністычная партыя Беларусі — 44, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — пяць, Аб’яднаная грамадзянская партыя — чатыры, Партыя БНФ і Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» — па тры, яшчэ тры партыі — па адным.

Вылучэнне назіральнікаў у склад выбарчых камісій працягваецца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?