Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся сёння ў Мінску з кінарэжысёрам Эмірам Кустурыцам, прапанаваў яму супрацоўніцтва з беларускімі кінематаграфістамі.

«Калі вы захочаце зняць што-небудзь грунтоўнае, то мы палічым за гонар супрацоўніцтва з вамі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка ўручыў знакамітаму рэжысёру спецыяльны прыз «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве», паведамляе БЕЛТА.

Эмір Кустурыца сёння прыляцеў у Мінск на сваім уласным самалёце — яго запрасілі паўдзельнічаць у працы 17-га мінскага міжнароднага кінафестываля «Лістапад»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?