Літва не імкнецца да супрацоўніцтва з Беларуссю па перавалцы венесуэльскай нафты праз порт Клайпеды любой цаной. Пра гэта заявіў 9 лістапада намеснік міністра энергетыкі Літвы Ромас Шведас,

паведамляе РІА Новости.

Паводле яго слоў, магутнасці літоўскага нафтатэрміналу Klaipedos nafta будуць задзейнічаны поўнасцю, нават калі Беларусь адмовіцца ад планаў па перавалцы венесуэльскай нафты праз порт Клайпеды.

«Мы паспрабавалі — усё добра. Зараз калі нашы беларускія суседзі захочуць супрацоўнічаць, калі захочуць заказваць работы па перавалцы ў клайпедскім тэрмінале, мы гатовы сур’ёзна абмяркоўваць, ужо абмеркавалі асноўныя прынцыпы.

Калі нашы беларускія суседзі не захочуць гэтага, для нас гэта таксама не бяда. Мы нічога не прайграем,

паколькі, як вядома, Klaipеdos nafta працуе на 100% сваёй магутнасці», — сказаў намеснік міністра энергетыкі Літвы.

Нагадаем, аб транзіце венесуэльскай нафты праз Клайпедскі марскі порт Беларусь і Літва дамовіліся ў пачатку кастрычніка. Чакаецца, што ў найбліжэйшыя два гады праз порт Клайпеды будзе штогод транспартавана не менш як 2,5 млн. тон венесуэльскай нафты.

Тым не менш Беларусь і Літва пакуль не падпісалі пагадненне аб транзіце венесуэльскай нафты, хаця раней планавалася, што дакумент будзе падпісаны да канца кастрычніка.

29 кастрычніка прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс заявіў, што нафтатэрмінал Klaipedos nafta мае патрэбу ў гарантыях пастаўкі нафты з Венесуэлы. Гэтае пытанне, паводле яго слоў, адзіная перашкода для транзіту венесуэльскай нафты праз Літву, паколькі палітычная дамоўленасць ужо ёсць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?