Гулец лонданскага «Чэлсі» Дыд’е Дрогба быў апошнім часам хворы на малярыю.

Гэтую інфармацыю агучыў у аўторак трэнер лідара ангельскай прэм’ер-лігі Карла Анчэлоці. Але ён дадаў, што футбаліст будзе гатовы гуляць у матчы лігі ў сераду супраць «Фулхэма».

— Аналіз крыві паказаў, што ў Дыд’е была малярыя. Я не ведаю, дзе і калі ён заразіўся — прызнаўся Анчэлоці. — Хвароба выклікала пагаршэнне фізічнага стану гульца, але цяпер, дзякуючы дактарам, усё ў парадку. Дыд’е адчувае сябе лепш — дадаў трэнер «Чэлсі».

Гулец з Кот-д’Івуара скардзіўся на ліхаманку за дзень да нядзельнай гульні з «Ліверпулем» (0:2) і выйшаў на поле на 46-й хвіліне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?