Народны мастак Беларусі спачыў на Усходніх могілках.

Развітанне з Міхаілам Савіцкім прайшло ў Доме афіцэраў.

Развітанне з Міхаілам Савіцкім прайшло ў Доме афіцэраў.

Развітанне з Міхаілам Савіцкім прайшло ў Доме афіцэраў.

Развітанне з Міхаілам Савіцкім прайшло ў Доме афіцэраў.

Развітанне з Міхаілам Савіцкім прайшло ў Доме афіцэраў.

Развітанне з Міхаілам Савіцкім прайшло ў Доме афіцэраў.

Міністр культуры Павел Латушка і віцэ-прэм'ер Уладзімір Патупчык.

Міністр культуры Павел Латушка і віцэ-прэм'ер Уладзімір Патупчык.

Развітанне з Міхаілам Савіцкім прайшло ў Доме афіцэраў.

Развітанне з Міхаілам Савіцкім прайшло ў Доме афіцэраў.

Развітанне з Міхаілам Савіцкім прайшло ў Доме афіцэраў.

Развітанне з Міхаілам Савіцкім прайшло ў Доме афіцэраў.

Працэсія прыехала на Ўсходнія могілкі.

Працэсія прыехала на Ўсходнія могілкі.

Развітальнае слова ад галоўнага ідэолага Мінабароны генерал-маёра Аляксандра Гуры.

Развітальнае слова ад галоўнага ідэолага Мінабароны генерал-маёра Аляксандра Гуры.

Прыйшоў на пахаванне архітэктар Уладзімер Дзянісаў.

Прыйшоў на пахаванне архітэктар Уладзімер Дзянісаў.

Працэсія прыехала на Ўсходнія могілкі.

Працэсія прыехала на Ўсходнія могілкі.

Рэктар акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна (справа) і Рыгор Сітніца.

Рэктар акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна (справа) і Рыгор Сітніца.

10 лістапада ў Мінску на Усходніх могілках быў пахаваны народны мастак Беларусі Міхаіл Савіцкі. Развітанне з мастаком прайшло ў Доме афіцэраў. Сярод іншых, да Дома афіцэраў прыйшлі міністр культуры Павел Латушка, намеснік старшыні Саюза мастакоў Рыгор Сітніца. Кіраваў арганізацыяй пахавання віцэ-прэм’ер Уладзімір Патупчык.

Франтавіка і вязня канцлагераў Міхаіла Савіцкага пахавалі з вайсковымі ўрачыстасцямі: удзел у пахаванні прымала рота ганаровай варты, развітальнае слова сказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны генерал-маёр Аляксандр Гура, труну з целам мастака апускалі долу пад гукі дзяржаўнага гімна і салют.

«Сёння мы развітваемся з Міхасём Савіцкім. Але мы не развітваемся з мастаком. Бо надзеленым талентам людзям Бог даў магчымасць заставацца з жывымі і пасля смерці, дзякуючы іх творам», — прамовіў каля труны Рыгор Сітніца.

Пахавалі Міхаіла Савіцкага побач з магіламі Васіля Быкава і Уладзіміра Мулявіна.

Міхась Савіцкі быў супярэчлівай асобай. Ён канфліктаваў з калегамі-творцамі яшчэ ў савецкія часы.

Яшчэ адна супярэчнасць Савіцкага — ягоны антысемітызм. Некалі яму давялося выпраўляць карціны, прысвечаныя жахам фашысцкіх канцлагераў. У серыі «Лічбы на сэрцы» быў персанаж з зоркамі Давыда на лагерных робах. На карцінах ён паслугоўвае карнікам. Тыя зоркі мастаку давялося замаляваць. Вядома таксама, што Савіцкі прыклаў нямала намаганняў, каб не дапусціць вяртання ў Беларусь твораў Марка Шагала. Ён нярэдка адмаўляў незалежным СМІ ў інтэрв’ю, кажучы, што яны «прадаліся габрэям».

А ў 1998 годзе ён разам з старшынёй аб’яднання «Гістарычныя веды» Адамам Залескім звярнуўся да Генпракуратуру з просьбай прыцягнуць да крымінальнай адказнасці ўдзельнікаў навуковай канферэнцыі «Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі: 1917–1997 гады».

Злыя языкі закідаюць Савіцкаму ўдзел у рэанімацыі неасавецкай сімволікі ў 1995-м. І, нарэшце, партрэт Сталіна, напісаны ў 2002 годзе, у часы, калі ва ўладных калідорах ужо нараджалася ідэя бізнес-эксплуатацыі імя савецкага тырана. Зрэшты, той партрэт пакідае неадназначнае ўражанне. Цёмнае палатно, на якім ледзь праглядацца абрыс фігуры Сталіна, схаванай у глыбокім цені. Не данесеная да вуснаў люлька, аб’едзены паўзмрокам твар… Апалагетыка ці здзек?

Міхась Савіцкі быў сярод самых шанаваных сённяшняй уладай дзеячоў культуры. Можна меркаваць нават па пасмяротных знаках увагі: віцэ-прэм’ер прызначаны кіраўніком камісіі па арганізацыі пахавання, развітанне ў сталічным Доме афіцэраў, пахаванне на Алеі ганаровых грамадзянаў на Усходніх могілках. Не параўнаць з развітаннем з народным пісьменнікам Янкам Брылём, якое ўлады фактычна праігнаравалі.

Многія калегі мастака пахаванне праігнаравалі. У ліку падпісантаў некралога аказаліся Аляксандр Лукашэнка і найвышэйшыя дзяржчыноўнікі. Сярод мастакоў падпісалі рэктар Акадэміі мастацтваў Міхал Баразна і чатыры народныя мастакі Беларусі: Гаўрыла Вашчанка, Леў Гумілеўскі, Георгій Паплаўскі, Уладзімір Стальмашонак.

У той жа час іншыя народныя мастакі Беларусі — Леанід Шчамялёў, Арлен Кашкурэвіч, Васіль Шаранговіч, Май Данцыг, Віктар Грамыка — сваіх подпісаў не паставілі.

Нягледзячы на супярэчлівасць асобы, Савіцкі быў бясспрэчным лідарам савецкага мастацкага рэалізму. «У найлепшых сваіх творах, ён быў праўдзівым і моцным. Савіцкі быў захавальнікам акадэмічнай школы. І ў гэтым ягоная значнасць. Ён быў адзін такі», — кажа Рыгор Сітніца.

Смерць мастака здымае ідэалагічныя рознагалоссі. Застануцца ягоныя творы. Партрэты класікаў беларускай літаратуры ўпрыгожылі школьныя падручнікі. На яго «Хлябах» узгадуецца не адно пакаленне беларусаў.

***

Міхась Савіцкі (нар. 18.02.1922, в. Звянячы Талачынскага раёна), народны мастак Беларусі (1972), народны мастак СССР (1983), правадзейны член АМ Расіі, акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973). Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, у 2006 г. прысвоена званне Герой Беларусі. Кіраўнік дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?