Як паведамляе bchd.info, сустаршыня Хрысціянскай дэмакратыі і кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі выступіць на паседжанні Камісіі па палітычных пытаннях Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Парыжы 18 лістапада.

На паседжанні сярод іншых пытанняў будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі. У сустрэчы таксама возьмуць удзел віцэ-спікер палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі, спецыяльны карэспандэнт «Народнай газеты» Андрэй Бабок і намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Аляксандраў.

Парламенцкая Асамблея — адзін з двух галоўных органаў Рады Еўропы. Гэта кансультатыўны орган, у які ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх дзяржаў Рады Еўропы. Беларускі парламент у 1997 годзе часова пазбаўлены статуса «адмысловага госця» і на сесіях не прадстаўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?