Тэставую прапампоўку нафты ў аверсным рэжыме па нафтаправодзе «Адэса-Броды» плануецца правесці 17 лістапада.

Работы будуць праводзіцца за сродкі беларускага боку, паведаміў першы віцэ-прэмер-міністр Украіны Андрэй Клюеў.

Паводле яго словаў, дата пробнай прапампоўкі пакуль што недакладная. Разам з тым, пытанне па аплаце выдаткаў, звязаных з гэтай працэдурай, ужо ўзгоднены, і яна будзе адбывацца за кошт сродкаў Беларусі.

«Пытанне ўжо вырашана, аплачваць будзе заказчык — Беларусь», — цытуе Клюева АФН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?