Перад парламентам ніколі не ставілася задача вырашаць пытанне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, паведаміў журналістам 11 лістапада старшыня камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Сяргей Маскевіч.

«Перад беларускім парламентам не ставілася задача прымаць рашэнне аб прызнанні або непрызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Мы проста вывучалі гэтае пытанне без прыняцця нават рэкамендацыйнага рашэння», — сказаў ён.

Паводле слоў Маскевіча,

гэтае пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі кіраўніка дзяржавы:
адпаведныя паўнамоцтвы прэзідэнта прадугледжаны Канстытуцыяй краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?