Пра гэта заявіў 11 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску галоўны трэнер ХК «Дынама» Марэк Сікора.

«Я вельмі задаволены сённяшнімі набранымі 40 баламі, — зазначыў на пачатку прэс-канферэнцыі чэшскі спецыяліст. — На мой погляд гэта добра, хаця можна таксама знайсці матчы, дзе нешта згубілі, аднак разам з тым былі матчы, дзе мы і набылі ачкі».

 Марэк Сікора, goals.by

Марэк Сікора, goals.by

Нагадаем, што перапынак у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі выкліканы правядзеннем на гэтым тыдні турніраў з удзелам хакейных зборных (напр. Кубкам Кар’ялы ці Кубкам Палесся) мінскае «Дынама» пайшло на 5-м месцы ў Заходняй канферэнцыі, маючы на рахунку 40 балаў. Напрыклад, адрыў ад ЦСКА, што займае 9-е месца, складае 11 балаў. Але маскоўскі клуб мае на тры гульні меней.

Марэк Сікора зноў панаракаў на каляндар чэмпіянату, выказаўшы шкадаванне, што мінскія заўзятары не пабачаць каманду паўтара месяца. Так, наступны матч «Дынама» правядзе на «Мінск-Арэне» 30 лістапада (апошні ў Мінску быў 15 кастрычніка). На пазамінулым тыдні «Дынама» правяло тры хатнія сустрэчы, але яны былі згуляныя ў Бабруйску — «Мінск-Арэна» рыхтуецца да дзіцячага «Еўрабачання».

Таксама галоўны трэнер неразуменне, чаму «Мінск-Арэну» аддадуць пад трэніроўкі толькі 28 лістапада, калі «Еўрабачанне» пройдзе 20 лістапада.

«Мы ж у ХХІ стагоддзі жывем,

не патрэбны той тыдзень [для падрыхтоўкі лёда]. Хацелася б ужо 25-га выйсці на пляцоўку», — у сэрцах кінуў Сікора.

Чэшскі спецыяліст выказаў задавальненне падпісаннем кантракту на гэтым тыдні з чэхам Пятром Сікорам, зазначыўшы, што ведае гульца з 16-гадовага ўзросту. Менавіта пад яго кіраўніцтвам Пётр Сікора рабіў першыя крокі ў хакеі, пачаўшы кар’еру ў клубе «Шкода» (Пльзень). Сікора - двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі (другі раз у 2009-м у складзе «Пітсбурга»).

«У яго вельмі магутны кідок — гэта яго галоўны козыр.

Ён можа гуляць і з краю, і з цэнтра,

ён удзельнічаў у рэалізацыі большасці і шмат забіваў, а ў нас рэалізацыя большасці якраз кульгае»,

— зазначыў трэнер. Найхутчэй П. Сікора будзе гуляць у 2-м звяне, а ў першым замест траўмаванага Ёзафа Штумпела будзе гуляць Сяргей Варламаў.

Галоўны трэнер таксама выказаў задавальненне набыццём галкіпера Роберта Эша, зазначыў, што Ё.Штумпел не зусім задаволены сваімі капітанскімі абавязкамі (яму б хацелася больш канцэнтравацца на гульні). На пытанне, хто б мог быць капітанам у «Дынаме»,

Марэк Сікора назваў кандыдатуру і байцоўскія якасці Віктара Касцючонка,

які меў вопыт капітанства ў «Амуры». Праўда, Касцючонак выбыў на два месяцы з прычыны траўмы.

Марэк Сікора таксама пацешыўся вялікай наведвальнасцю «Мінск-Арэны», выказаў спадзеў, што рэкорд КХЛ усталяваны на матчы з «Ак Барсам» (21 верасня — аншлаг) некалькі будзе паўтораны.

Каментуючы чуткі пра свой магчымы сыход з трэнерскай працы пры канцы сезона, Марэк Сікора зазначыў: «Калі будзе поспех-то трэба думаць, калі не — трэба сканчаць з працай».

Што такое поспех?

«Поспех «Дынама» — плей-оф плюс праходжанне аднаго раўнду турніру», мяркуе чэшскі спецыяліст.

Наступныя чатыры матчы «Дынама» таксама правядзе ў гасцях:

17 лістапада — з «Трактарам», 19-га — з «Салаватам Юлаевым», 21-га — з магнітагорскім «Металургам», 23-га — з «Атлантам».

Затым — тры матчы ў «Мінск-Арэне». 30 лістапада з клубам «Сібір», 2 снежня — з «Амурам» 4 снежня з новакузнецкім «Металургам».

У апошнія дні снежня — з 22-га па 29-га ў Мінску таксама пройдуць чатыры гульні.

Два сезоны «Дынама» не магло прабіцца ў плей-оф, летась яно фінішавала на 11-м месцы ў Заходняй канферэнцыі, страціўшы нават тэарэтычныя шанцы за пяць тураў да канца рэгулярнага чэмпіянату. «Дынама ў мінулым сезоне трэніраваў Глен Хэнлан, а пасля яго звальнення 20 кастрычніка 2009 г. — Аляксандр Андрыеўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?