Кіраўніцтва амерыканскай кампаніі Google звольніла супрацоўніка, які расказаў выданню The Business Insider пра 10-працэнтнае павышэнне заработнай платы, якое чакае кожнага работніка карпарацыі з 1 студзеня наступнага года.

Як піша газета The Huffington Post, дадзеная інфармацыя была канфідэнцыйная, і дырэкцыя Google разлічвала на тое, што яна не выйдзе за межы кампаніі.

Як паведамлялася раней, галоўнай прычынай такога рашэння дырэктараў кампаніі стала жорсткая канкурэнцыя, якая ўсталявалася на сусветным рынку высокіх тэхналогій.
Google асцерагаецца, што таленавітыя супрацоўнікі могуць перайсці ў іншыя кампаніі, напрыклад, Facebook.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?