Рэспубліканская Дзяржаўтаінспекцыя паступова ўводзіць у эксплуатацыю на аўтадарозе М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі сістэму фота- і відэафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму.

Некалькі соцень вадзіцеляў ужо атрымалі па пошце пастановы аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 11 лістапада ў Мінску паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Максім Падбярозкін.

Разам з пастановай уладальнікі транспартных сродкаў атрымалі відарыс моманту парушэння з указаннем хуткасці, выявай аўтамабіля і таго, хто сядзеў за рулём.

Зараз на М1/Е30 у звязаным рэжыме працуюць больш за 20 камер. Функцыянуе цэнтр апрацоўкі звестак. Пакуль адпрацоўваюцца ўсе тэхнічныя нюансы сістэмы, гэтых магутнасцей дастаткова, сказаў Падбярозкін. У перспектыве колькасць камер на галоўнай аўтадарозе краіны павялічыцца ў разы. Апрача таго, камеры з’явяцца і на іншых аўтадарогах.

Паводле слоў намесніка начальніка УДАІ МУС, сістэму неабходна настроіць так, каб яна працавала без збояў і ў вадзіцеляў не было падстаў для выстаўлення прэтэнзій. Пры гэтым ён зазначыў, што пакуль скаргаў ад тых, хто ўжо атрымаў пастанову аб прыцягненні да адказнасці, не паступала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?