Два патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты падалі ўжо дакументы на рэгістрацыю ў Цэнтральную выбарчую камісію Рэспублікі Беларусь.
Віцебскі прадпрымальнік Уладзімір Правальскі і адзін з каардынатараў кампаніі «Еўрапейская Беларусь» — Андрэй Саннікаў. Як паведамлялася раней,
Уладзімір Правальскі не сабраў неабходныя 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатам.
— Уладзімір Правальскі прынёс у Цэнтрвыбаркам заяву аб згодзе балатавацца на пасаду прэзідэнта, дэкларацыю аб даходах і маёмасці, — паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. — Ён прынёс дакументы, якія патрабуюцца для рэгістрацыі. Ён не з’яўляецца правамоцным кандыдатам, бо не прадставіў неабходнай колькасці подпісаў.
Гэта яго права, ён прынёс дакументы, будзем і гэтыя дакументы разглядаць.Як паведаміў Мікалай Лазавік, 13 лістапада завяршаецца тэрмін падачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі.