Беларусь пагадзілася ўрэгуляваць спрэчку з Расіяй пра нафтавыя мыты на ўмовах, раней прапанаваныя расійскім Мінфінам. Пра гэта піша газета «Камерсант». Расійскі бок быў гатовы адмовіцца ад мытаў на экспарт нафты ў Беларусь у выпадку, калі Мінск будзе аплачваць мыты на нафтапрадукты ў поўным аб’ёме.

У расійскім Мінфіне паведамілі, што

Беларусь згодная прыняць умовы нават калі Расія рэзка павялічыць экспартныя мыты на нафтапрадукты.

Цяпер экспартнае мыта на расійскую нафту складае $290,6 за тону, на светлыя нафтапрадукты — $208, а на цёмныя — $112,2 за тону. Аднак з 1 снежня мыта на вываз нафты з Расіі можа павялічыцца да $302–304 за тону, на светлыя нафтапрадукты — да $216–217, а на цёмныя — да $117 за тону. Экспартнае мыта на нафту ў Расіі вышэйшае за мыты на нафтапрадукты, каб стымуляваць нафтаперапрацоўку.

Газета піша, што

пры цяперашніх стаўках расійскіх мытаў на нафту і нафтапрадукты Мінск зможа эканоміць да двух мільярдаў даляраў у год. Калі Расія павялічыць мыты, то новая схема страціць сваю прывабнасць для беларускага боку.

Спрэчка пра мыты на нафту і нафтапрадукты Масква і Мінск вядуць на працягу некалькіх апошніх гадоў, аднак у 2010 годзе ён абвастрыўся праз з’яўленне Мытнага саюза Расіі, Казахстана і Беларусі. У студзені бакі дамовіліся, што Беларусь будзе бязмытна купляць у Расіі 6,3 мільёна тон нафты, а астатнія неабходныя 15,2 мільёна тон аплачваць па мытах нароўні з іншымі краінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?