Адмоўнае сальда знешняга гандлю ў Беларусі ўстудзені-верасні 2010 года склала 4 мільярды 365 мільёнаў даляраў, што на 17,2% больш, чым год таму.
Дэфіцыт знешняга гандлю ўстойліва павялічваецца трэці месяц запар. Па выніках 9 месяцаў замацавалася тэндэнцыя росту дэфіцыту ў параўнанні з аналагічным перыядам крызіснага 2009 года. Гэта сведчыць пра пагаршэнне сітуацыі ў знешнім гандлі і ўзмацненні ціску на плацёжны баланс.