Двое дзяцей пацярпелі ў ДТЗ на вуліцы Ангарскай у Мінску. Яны трапілі пад колы аўтамабіля на пешаходным пераходзе.

Вінаватым дарожна-транспартнага здарэння прызнаны 25-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Рэно Лагуна», жыхар Пухавіцкага раёна, які не заўважыў дзяцей з-за тралейбуса, што стаяў на прыпынку грамадскага транспарту.

Кіроўца нават не спыніўся пасля таго, як збіў дзяцей, а працягнуў рух у напрамку Партызанскага праспекта.

Відавочцы ДТЗ выклікалі супрацоўнікаў ДАІ ды паведамілі звесткі пра ўцекача.

Неўзабаве таго затрымалі.

Парушальніка Правілаў дарожнага руху чакае буйны штраф альбо пазбаўленне правоў на тэрмін да двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?