Лукашэнка і Грыбаўскайце ў Мінску, daylife.com

Лукашэнка і Грыбаўскайце ў Мінску, daylife.com

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, што перамога Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах дапамагла б забяспечыць стабільнасць і абмежавала б уплыў Расіі ў постсавецкіх краінах.

Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters, спасылаючыся на дыпламатычныя крыніцы.

Выказванне Грыбаўскайце адлюстроўвае меркаванні ў некаторых сталіцах Еўразвяза, што працяг рэжыму Лукашэнкі, нягледзячы на кепскую рэпутацыю ў плане дэмакратыі і правоў чалавека, усё ж лепшы, чым пашырэнне ўплыву Расіі,
 — піша Reuters.

Паводле Reuters, прэзідэнт Літвы на сустрэчы з амбасадарамі ЕС у Вільні ў гэтым месяцы заявіла, што перамога Лукашэнкі зьяўляецца больш пажаданай.

«Апазіцыя не з'яўляецца сур’ёзнай і не мае шанцаў, — цытуе еўрапейскі дыпламат словы Грыбаўскайце. — 

Лукашэнка з'яўляецца гарантам эканамічнай і палітычнай стабільнасці і яе незалежнасці.
Мы (Літва) не хацелі б ля сваіх межаў яшчэ адну Расію»

Нядаўна Грыбаўскайце абмеркавала ў Мінску з Лукашэнкам пытанні энергетычнага супрацоўніцтва. Reuters зазначае, што яе выказванні ілюструюць недавер Прыбалтыкі да Масквы і заклапочанасць з нагоды залежнасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ад расійскіх нафты і газу.

Тым часам прэс-сакратар Грыбаўскайце Лінас Бальсіc адмовіўся каментаваць журналістам паведамленне Reuters. Пры гэтым ён, аднак, падкрэсліў, што кіраўніца краіны заклікала свайго беларускага калегу выконваць дэмакратычныя стандарты.

Прэс-сакратар Грыбаўскайце таксама адзначыў, што «асобныя паведамленні СМІ з закрытых сустрэч звычайна не каментуюцца».

«Магу сказаць толькі тое, што прэзідэнт Грыбаўскайце ніякай афіцыйнай падтрымкі не дэманстравала, а заклікала правесьці выбары максімальна адкрыта і дэмакратычна.

Лукашэнка гэта публічна паабяцаў», — сказаў Лінас Бальсіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?