Беларускі музычны гурт «Нэйра Дзюбель» прэзентаваў свой новы альбом, які называецца «Афтары правды». Канцэрт з нагоды выхаду дыска адбыўся ў мінскім клубе «Рэактар».

«Рэактар» быў літаральна перапоўнены. Сольны выступ гурта складаўся з дзвюх частак. Падчас першай музыкі прэзентавалі новы альбом, а другую прысвяцілі старым-добрым песням. Гледачоў новая праца «НД» настолькі захапіла, што ў перапынку паміж часткамі канцэрту яны хорам спявалі песні «Дзюбялей».

На новай плытцы 21 трэк: тры з іх па-беларуску. Альбом называецца «Афтары правды». Сам Аляксандр Кулінковіч тлумачыць гэтую назву тым, што гурт называе свае альбомы папросту нейкай фразай ці словам, якія ім падабаюцца падчас рэпетыцый.

Адна песня прысвечаная журналісту Алегу Бябеніну, які трагічна загінуў у верасні. Пра гэта сказаў са сцэны Аляксандр Кулінковіч, назваўшы Алега Бябеніна сваім сябрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?