Няправільна пастаўлены дыягназ, згубленыя флюараграфічныя здымкі, невыдзяленне аўтамашыны, каб экстрэнна даставіць хворае дзіця ў шпіталь у другі горад

— гэтыя ды іншыя прэтэнзіі выстаўляе жыхарка Ганцавіч Ала Жалезная мясцовым медыкам. Свой адкрыты ліст яна надрукавала ў газеце «Ганцавіцкі час».

Такое лекаванне прывяло да таго, што яе дачка-школьніца ледзь не памерла і трапіла з ганцавіцкай лякарні ў баранавіцкую рэанімацыю. Па словах ганцаўчанкі,

толькі дзякуючы баранавіцкім медыкам удалося ўратаваць яе дачку.

А ў Ганцавічах дзіцяці не толькі некалькі разоў ставілі дыягназ (кожны раз іншы), а пры вострай неабходнасці не знайшлі ні машыны, ні нават суправаджаючага медыка, каб даставіць дзяўчынку ў Баранавічы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?