«Вечерний Гродно» разразіўся артыкулам пра беглага генерала Генадзя Хацько і размесціў здымак катэджа, які каштаваў генералу пасады і ледзь не каштаваў свабоды.

Газета падае цікавую падрабязнасць: «Нагадаем, што сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна ідзе працэс над былым намеснікам Генадзя Хацько па гаспадарчай частцы. Сяргея Рудніка таксама абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі для будаўніцтва катэджа свайму начальніку. Санкцыя артыкула, па якім абвінавачваецца міліцыянт, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі».

Ад сябе дадам, што прысуду былы намеснік Хацька таксама чакае на волі — пад падпіскай аб нявыездзе. Пачаткова Руднік загрэмеў у гарадзенскае СІЗА, але калі нечакана пайшоў адкат па «катэджнай справе», яму змянілі меру стрымання.

Па часе залагоджванне справы Хацько і Рудніка супадае з вяртаннем Віктара Шэймана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?