15 лістапада старшы следчы па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры Святлана Байкова і яе абарона скончаць знаёміцца з матэрыяламі расследавання.

Аб гэтым паведаміў адвакат пракурорскага работніка Міхаіл Волчак.

Паводле яго слоў, пасля гэтага справа будзе накіравана ў пракуратуру, якой трэба будзе прыняць рашэнне або аб накірунку матэрыялаў у суд, або аб накірунку іх на даследаванне, ці аб нейкіх іншых дзеяннях. Якія крокі мае намер распачаць у хуткім часе абвінавачаная і яе абарона, адвакат гаварыць не стаў. Паводле яго слоў, на гэтую тэму ім яшчэ трэба будзе пракансультавацца.

Адказваючы на пытанне аб стане здароўя падабароннай, Міхась Волчак назваў яго «стабільным» і «на ўзроўні».

Нагадаем, тэрмін утрымання Святланы Байковай пад хатнім арыштам заканчваецца 20 лістапада.

Святлана Байкова была затрымана супрацоўнікамі КДБ 25 лютага на працоўным месцы па падазрэнні ў перавышэнні ўлады. Паводле афіцыйнай інфармацыі, крымінальныя справы ў дачыненні да яе старшыня КДБ Вадзім Зайцаў распачаў 24 лютага па прыкметах складу злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 399 (незаконнае вызваленне ад крымінальнай адказнасці) і 426 (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру