Адбываецца ператрус у кватэры Юліі Коцкай, супрацоўніцы прэсавай групы А.Мілінкевіча. Як стала вядома, міліцыянты толькі што атрымалі ордэр на ператрус, які падпісаў сьледчы Расолька. Пакуль ня можна высьветліць, ці той гэта сьледчы, што займаецца справай Паўла Красоўскага. Міліцэйскія аўто дагэтуль трымалі ў аблозе раён каля хаты спн.Коцкай, што знаходзіцца ў прыватным сэктары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?