Дзяржаўнае тэлебачанне Ірана паказала заяву Аштыяні — жанчыны, прысуджанай да збіцця камянямі за шлюбную здраду.
У сюжэце таксама выказваюцца сын жанчыны і яе адвакат.

— Я — грэшніца — кажа жанчына, называная Аштыяні, у эфіры іранскага тэлебачання. Твару жанчыны амаль не было відаць, і голас быў не яе. У эфіры патлумачылі, што гэта пераклад звароту на азербайджанскай на мову фарсі.

Акрамя Аштыяні ў сюжэце паказаныя двое мужчын. Адзін называецца сынам асуджанай, другі — яе адвакатам. Абодва былі арыштаваныя ў мінулым месяцы.

У роліку сын Аштыяні кажа, што ён хлусіў журналістам, заявіўшы, што яго маці катавалі ў турме.
Віну за такія свае паводзіны ён ускладае на адваката маці: «Ён сказаў мне, што яе катавалі. На жаль, я паверыў яму і зманіў заходнім СМІ», — кажа сын асуджанай.

43-гадовая Сакінэ Махамадзі Аштыяні была асуджаная ў 2006 годзе за «недазволеныя сувязі» з двума мужчынамі пасля смерці мужа. Тады яна была прысуджаная да 99 удараў бізуном.

Праз год яна была абвінавачаная ў шлюбнай здрадзе і прысуджаная да збіцця камянямі,
нягледзячы на тое, што потым яна адмовілася ад ранейшых паказанняў, сцвярджаючы, што ў турме яе катавалі.

Рашэнне суда выклікала абурэнне ва ўсім свеце, у абарону іранкі выказвалася, у прыватнасці, першая лэдзі Францыі Карла Бруні. Цяпер справу разглядае іранскі Вярхоўны суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?