У Івацэвіцкім раёне ў выніку наезду мікрааўтобуса загінула 48-гадовая расіянка.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, ДТЗ адбылося 15 лістапада ў 22.30 на неасветленым участку аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа Расіі непадалёк ад вёскі Волька.

32-гадовы жыхар Мінска, які ехаў на аўтамабілі «Мерседэс-Бенц 410» у бок сталіцы, учыніў наезд на жанчыну, калі тая перабягала праезную частку. Яна памерла на месцы. Кіроўца спыніўся і патэлефанаваў у міліцыю.

Супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі на месца аварыі, знайшлі ў жанчыны ключы ад аўтамабіля. За 800 метраў ад месца здарэння была знойдзена «Мазда» з расійскімі нумарамі. У аўтамабілі знаходзіліся дакументы загінулай. Устаноўлена, што гэта грамадзянка Расіі 1962 года нараджэння, жыла ва Уладзівастоку. 15 лістапада яна прыехала ў Беларусь з Украіны.

Па факце аварыі распачата справа на падставе ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?