Кіева-Пячорскую лаўру і кіеўскі Сафійскі сабор могуць выкрасьліць зь сьпісу сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА, – б’юць трывогу музэйныя працаўнікі ды экспэрты ва Ўкраіне.

Помнікі архітэктуры руйнуюцца, а іхняе далейшае існаваньне пад пагрозай. Чатыры гады таму кабінэт міністраў Украіны скасаваў пералік помнікаў архітэктуры, якія не падлягаюць перадачы ў сталае карыстаньне рэлігійным арганізацыям. Цяпер у Кірылаўскай і Андрэеўскай цэрквах правяць службу, а значная частка Кіева-Пячорскага запаведніку падпарадкаваная УПЦ Маскоўскага патрыярхату. Навукоўцы засьцерагаюць – пад час богаслужэньняў зьмяняецца тэмпературна-вільготны рэжым, зьяўляюцца расколіны і адслойваньні насьценнага жывапісу.

Жанна Літвінчук, загадчыца аддзелу «Андрэеўская царква» запаведніку «Сафія Кіеўская»: «У Андрэеўскай царкве вернікаў амаль няма. Але прыходзяць турысты, яны купляюць сьвечкі. І сотнямі сьвечкі гараць 9-10 гадзін на суткі ў Андрэеўскай царкве. Вось гэтая копаць і асядае».

Максім Страха, экспэрт: «Гэта зайграваньне ўлады з царквой. Ня мелі мужнасьці выразна сказаць канфэсіям: вы атрымалі ўнікальныя помнікі. Іхняе выкарыстаньне мусіць быць пад кантролем дзяржавы».

Ілюстрацыя chl.kiev.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?