Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі дажджы, днём месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, па паўночным усходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–9°С, днём плюс 6–11°С, па поўдні да плюс 13°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 19 лістапада на большай частцы тэрыторыі, 20 лістапада месцамі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёвай чвэрці 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–9°С, днём плюс 4–11°С.

У Мінску ў сераду, 18 лістапада, воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай часам дождж, днём без істотных ападкаў. Слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5–7°С, днём плюс 8–10°С.

19 лістапада воблачна з праясненнямі. Раніцай і днём кароткачасовы дождж. Вецер паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5–7°С, днём плюс 6–8°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?