Жыхар Гомеля чанін зрабіў у сваёй кватэры акт самаспальвання — пасля сваркі з жонкай абліў сябе бензінам і падпаліў,

паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Сямейная драма разыгралася вечарам 15 лістапада ў Савецкім раёне абласнога цэнтра. Непрацуючы 58-гадовы мужчына пасля няўдалага суіцыду быў дастаўлены ў рэанімацыю з апёкамі 25% цела.

Апрача таго, паводле інфармацыі УУС, у вёсцы Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна 36-гадовы сужыцель пагражаў забойствам сваёй сяброўцы, пры гэтым абліў яе гарэлкай. У дачыненні да яго распачата справа на падставе арт. 186 Крымінальнага кодэкса — пагроза забойствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?