Сёння ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пройдзе развітанне з актрысай тэатра, заслужанай артысткай Беларусі Яўгеніяй Кавалёвай. Яна памерла 31 кастрычніка на 83-м годзе жыцця. Яўгенія Кавалёва працавала ў Купалаўскім тэатры амаль 60 гадоў, сыграла больш за 50 ролей. Выконвала актрыса пераважна эпізадычныя ролі, але створаныя ёю вобразы вызначаліся шчырасцю, глыбінёй, праўдзівасцю. Творчасці Кавалёвай былі ўласцівы драматычны тэмперамент, экспрэсіўнасць і эмацыянальнасць. Найбольш блізкімі індывідуальнасці актрысы былі народныя характары ў творах беларускага нацыянальнага рэпертуара.
Фота — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы