Тэхнолагі прэзідэнта перастараліся. Яны выпусцілі занадта шмат кандыдатаў. Па статыстыцы, такі вялікі лік прэтэндэнтаў не дазваляе перамагчы Лукашэнку ў першым туры.

10 кандыдатаў — гэта заўсёды другі тур. Трэба было пакідаць 5, тады б у перамозе Лукашэнкі ў першым туры сумнявалася б значна меншая колькасць экспертаў. Выбары ва ўсіх краінах, ва ўсе часы паказваюць, што чым больш кандыдатаў, тым вышэйшая імавернасць другога тура.

Калі Лукашэнка хоча прызнання выбараў, то абавязаны ісці на другі тур. Улады так упіваюцца сваёй геніяльнасцю, што проста здзейснілі матэматычную памылку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?