Арганізатары матча 33-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе «Дынама» (Брэст) — «Белшына» (Бабруйск) «пастараліся», каб гэтая гульня запомнілася заўзятарам не толькі вынікам, але і тым, што папярэднічала стартавага свістка мінчука Дзяніса Шчарбакова.

Да таго, што ў гэтым чэмпіянаце перад кожным паядынкам выконваўся гімн Рэспублікі Беларусь, аматары футбола ўжо прызвычаіліся. Хаця галоўная мелодыя краіны таму так і называецца, што па ідэі павінна гучаць у асабліва ўрачыстых выпадках. Шараговая сустрэча нацыянальнага першынства, якой бы важнай яна не была, да статусу «асабліва ўрачыстага выпадку» усё-ткі не дацягвае.

Але гаворка цяпер не пра гэта. У нядзелю, 21 лістапада, суддзі і футбалісты абедзвюх каманд выйшлі на поле ГСК «Брэсцкі» у суправаджэнні хлопчыкаў і дзяўчынак, апранутых у майкі сіняга, чырвонага і жоўтага колераў, на якіх быў намаляваны партрэт Аляксандра Лукашэнкі з надпісам «НАШ прэзідэнт».

І хто пасля гэтага скажа, што спорт, маўляў, па-за палітыкі? Той, хто так кажа, як мінімум ілжэ, бо ва ўсім свеце спорт даўно стаў часткай вялікай палітыкі. А ў Беларусі — і пагатоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру