Сёньня ў Барысаве прадстаўнікі мясцовай апазыцыі, моладзевых і грамадзкіх арганізацыяў зьбіраюцца ўсталяваць крыж на Батарэях – месцы масавых расстрэлаў людзей у 30-я гг ХХ стагодзьдзя.

Батарэі для Барысава – гэта тое самае, што Курапаты для сталіцы. Менавіта на Батарэях былі расстраляныя тысячы жыхароў Барысаўшчыны і навакольля. Мясцовыя дэмакраты штогод на Дзяды спрабуюць ладзіць на Батарэях нейкія імпрэзы.

Сёньня на Батарэях будзе ўсталяваны вялізны крыж, які вырабіў мясцовы моладзевы актывіст Міхась Кандрашоў.

Трэба адзначыць, што барысаўская апазыцыя усталёўвала крыжы на Батарэях ужо ня першы год, але нейкія хуліганы іх пастаянна зьнішчаюць. Трэба думаць, што хоць сёлета будзе ня так.

Усталяваньне крыжа адбудзецца а 18:00

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?