Чацвёра кандыдатаў на прэзідэнта накіравалі сваіх прадстаўнікоў у ЦВК у якасці сябраў камісіі з правам дарадчага голасу.

Таццяна Процька стала сябрам камісіі з правам дарадчага голасу ад Уладзіміра Някляева.

Інтарэсы Яраслава Раманчука ў ЦВК будзе прадстаўляць Сяргей Альфер, а Віталя Рымашэўскага — Таццяна Шапуцька.

Сябрам ЦВК ад кандыдата Віктара Цярэшчанкі стала яго жонка Натальля Цярэшчанка.

Яшчэ застаюцца вакантнымі 6 месцаў для сябраў ЦВК з правам дарадчага голасу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?