80% пасажыраў плацяць за праезд гарадскім грамадскім транспарце рэгулярна. 7% робяць гэта раз ад разу, а 13% не плацяць амаль ніколі. Такую статыстыку падаюць "Мінск-Навіны" са спасылкай на намесніка гендырэктара "Мінсктрансу" Віктара Тозіка.

Сталічны грамадскі камунальны транспарт сёння акупляецца на 52%. Тым не менш абсталёўваць яго турнікетамі не плануецца, бо яны запавольваюць працэс пасадкі і высадкі пасажыраў. Аднак на працягу 2011–2012 гадоў у сталіцы мяркуюць укараняць аўтаматызаваная сістэма аплаты праезду. Яна дазволіць ужываць гнуткую сістэму тарыфаў, у прыватнасці, усталёўваць кошт паездкі ў залежнасці ад яе даўжыні ці працягласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?