Бронзавы прызёр Алімпіяды-2000 у Сыднэі цяжкаатлет Генадзь Аляшчук злоўлены на ўжываньні допінгу. Станоўчы вынік далі абедзьве пробы крыві ўзятыя ў спартоўца пасьля сёлетняга чэмпіянату сьвету ў польскім горадзе Ўладзіславава. Тамака Генадзь стаў пераможцам. Такім чынам у яго адбяруць залаты мэдаль чэмпіянату сьвету.

Найхутчэй Алешчуку пагражае пажыцьцёвая дыскваліфікацыя, бо ён ужо аднойчы быў засьпеты на ўжываньні забароненых прэпаратаў – у 2004 годзе, пасьля іншага сусьветнага першынства ў канадзкім Ванкувэры, і тады наш цяжкаатлет заваяваў прызавы мэтал. Тады ён быў адлучаны ад спаборніцтваў на 2 гады.

Трэба адзначыць, што выпадкі ўжываньня допінга ў цяжкай атлетыцы, напэўна, найбольш частыя з усіх відаў спорту. Разам з Алешчуком дыскваліфікацыя пагражае яшчэ 11 спартоўцам. Кіраўніцтва беларускай зборнай мяркуе, што дыскваліфікацыя Алешчука зьвязаная з тым, што некаторым людзям вельмі б хацелася пазбавіцца ад моцнага суперніка напярэдадні Алімпіяды-2008 у Пэкіне. Трэнэры адмаўляюць ужываньне спартоўцам допінгу.

У гэтым годзе на допінгу таксама былі злоўленыя канькабежка Анжаліка Кацюга і вэлясыпэдыстка Зінаіда Стагурская. І вось цяпер яшчэ адзін гучны скандал.

Фота sportnews.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?