Прэзідыум Савета міністраў Беларусі 23 лістапада ўхваліў размяшчэнне беларускіх дзяржаўных аблігацый на азіяцкіх рынках на суму не менш чым 500 млн. долараў ЗША.

Пра гэта 23 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч.

Паводле яго слоў, тэрмін размяшчэння складзе сем гадоў, а ўмовы будуць прыкладна такімі ж, на якіх былі размешчаныя першыя беларускія еўрабонды летам гэтага года.

Што да далейшага размяшчэння беларускіх дзяржаблігацый на еўрапейскім рынку, то, паводле слоў Пракаповіча, у найбліжэйшы час Мінфін не бачыць для гэтага падстаў і неабходнасці. «Гэта значыць, тых рэсурсаў, якія мы цяпер плануем размясціць, будзе дастаткова», — сказаў кіраўнік Нацбанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?