Выступ кандыдат Дзмітрыя Уса атрымаўся сапраўды феерычным. Толькі зусім не ў станоўчым разуменні.

Кандыдат так ні разу і не падняў вачэй на гледачоў. Прамова цалкам зачытвалася з паперак, якія ён мяняў. Было заўважна, наколькі цяжка яму даваўся гэты эфір. Прадпрымальнік увесь успацеў за гэтыя сем хвілін.

Ну а тэзісы праграмы былі вельмі простыя.

1. Памяняць сённяшнюю выбарчую сістэму.

2. Аднавіць адносіны з «братняй Расіяй». «Ад сённяшняга пагаршэння пакутуе просты народ».

3. Павялічыць працоўныя пенсіі за кошт даходаў Кіраўніцтва справаў прэзідэнта.

4. Капітальны рамонт жылых дамоў.

5. Падаткі павінны залежыць ад абаротаў прадпрыемства.

6. Эфектыўныя агракомплексы, у тым ліку і аграгарадкі.

7. Бясплатныя гурткі, секцыі для дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?