На сённяшні дзень у МЗС Беларусі паступіла прыблізна 300 заявак на часовую акрэдытацыю замежных журналістаў, якія выказалі жаданне працаваць падчас выбараў прэзідэнта.

Як паведаміў 25 лістапада на брыфінгу ў Мінску прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, практычна ўсе яны задавальняюцца.

Паводле яго слоў, прэс-служба штодня атрымлівае заяўкі на часовую акрэдытацыю журналістаў. «Прэс-служба перапоўнена гэтымі заяўкамі, але мы імкнемся працаваць досыць эфектыўна, каб задаволіць усе», — заявіў прэс-сакратар.

Ён выказаў меркаванне, што «ў найбліжэйшыя тыдні», з набліжэннем даты выбараў,

колькасць заявак на часовую акрэдытацыю можа значна павялічыцца.

Як раней паведамляў Савіных, у Беларусі працуе прыкладна 220 карэспандэнтаў замежных СМІ, якія маюць пастаянную акрэдытацыю. Акрамя таго, штомесяц з просьбай атрымаць акрэдытацыю ў знешнепалітычнае ведамства звяртаецца ад 30 да 40 прадстаўнікоў замежных масмедыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?