Матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да старшага следчага па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры Святланы Байковай накіраваныя ў Вярхоўны суд.

Як стала вядома БелаПАН, гэта адбылося 23 лістапада. Цяпер Вярхоўнаму суду неабходна вызначыць падследнасць крымінальнай справы ў дачыненні да работніка Генпракуратуры.

Байкова абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку па артыкуле 399 (незаконнае вызваленне ад крымінальнай адказнасці) і 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў).

Святлана Байкова была затрыманая супрацоўнікамі КДБ 25 лютага на працоўным месцы па падазрэнні ў перавышэнні ўлады.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?