У мінскім касцёле Святых Сымона і Алены (Чырвоным касцёле) 27 лістапада адбудзецца набажэнства памяці ахвяраў Галадамору 1932–1933 гадоў ва Украіне.

Як паведаміў ксёндз-пробашч касцёла Уладзіслаў Завальнюк, набажэнства пачнецца, а 17.00. Святая літургія будзе праводзіцца па просьбе прадстаўнікоў пасольства Украіны ў Беларусі. Паводле слоў Завальнюка, штогод у апошнюю суботу лістапада на Украіне, а таксама ў суполках украінскай дыяспары па ўсім свеце ў памяць пра ахвяраў Галадамору праводзяцца набажэнствы, выставы і канферэнцыі, удзельнікі якіх выказваюць спачуванне народу Украіны ў сувязі з наступствамі штучнага голаду і просяць Бога не дапусціць паўтору гэтай трагедыі.

Як адзначыў ксёндз Уладзіслаў, набажэнства сімвалізуе еднасць духу людзей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, іх салідарнасць з украінскім народам, які заўсёды будзе памятаць бязвінных ахвяраў Галадамору. Паводле яго слоў, на набажэнства, у якім возьмуць удзел украінскія дыпламаты, запрашаюцца прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў і розных рэлігійных канфесій. «Мы будзем прасіць ў Госпада прабачэння, ласкі Божай для ўсіх загінулых і добраславення жыць разумна», — сказаў пробашч Чырвонага касцёла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?