Зараз патрулі ўнутраных войскаў МУС Беларусі шукаюць на тэрыторыі Мінскага раёна салдата, які ўцёк з брыгады спецыяльнага прызначэння УВ ва Уруччы (в/ч 3214). Дакладна вядома, што абследуецца тэрыторыя ўздоўж аўтадарогі Калодзішчы—– Заслаўе.

Асаблівая ўвага надаецца раёну Паўночных могілак і палігона "Паўночны", дзе знаходзіцца вялікая колькасць дачных пасёлкаў. Тут развешаны фатаграфіі салдата, які самавольна пакінуў часць, патрулі аглядаюць дачныя домікі на прадмет прыкметаў несанкцыянаванага пранікнення, апытваюць дачнікаў, паказваючы фота ўцекача. Паводле слоў ваеннаслужачых, салдат уцёк з брыгады без зброі.

Мяркуючы па аб'явах аб пошуку, уцякач — Мікіта Касцюковіч.

Мог быць апрануты або ў баваўняны камуфляж, або ў чорную куртку "Адыдас", серабрыстыя красоўкі. Пры сабе меў камуфляваны рукзак.

Калі салдат уцёк з часці, пакуль не вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?