Вядомую індыйскую пісьменніцу Арудаці Рой могуць прыцягнуць да адказнасці за падбухторванне да паўстання, паведамляе «Бі-бі-сі».

Суд Дэлі распарадзіўся правесці праверку выказванняў пісьменніцы, вядомай па сваім рамане «Бог драбніцы», якая заявіла што індыйская частка правінцыі Кашмір не з’яўляецца неад’емнай часткай краіны.

Акрамя сваёй літаратурнай дзейнасці Рой вядомая таксама праваабарончай дзейнасцю ўнутры краіны. Таксама яна рэгулярна выступала з крытыкай у адрас дзейнай улады ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека.

Рашэнне суда і будучую паліцэйскую праверку Рой назвала спосабам адцягнуць увагу ад рэальнай праблемы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?