паведаміў намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Шаталаў 29 лістапада на Расійскім эканамічным і фінансавым форуме ў Германіі.

«Я думаю, на гэтым тыдні будуць перамовы на ўзроўні Сечын — Сямашка (віцэ-прэм’еры ўрадаў РФ і Беларусі). Калі здолеюць дамовіцца, значыць, мы будзем у высокай ступені гатоўнасці», — цытуе Шаталава РІА Новости.

Нагадаем, 19 кастрычніка Шаталаў заявіў пра гатоўнасць Расіі адмовіцца ад экспартных пошлін на нафту для Беларусі ў абмен на пералічэнне ў расійскі бюджэт 100% экспартных пошлін на вырабленыя ў Беларусі нафтапрадукты. Аднак першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка назваў гэты варыянт найгоршым для Беларусі.

У сакавіку гэтага года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім былі адменены экспартныя пошліны для нафтаперапрацоўчых заводаў, што паступалі ў беларускі бюджэт. Пагадзіўшыся на прапанову Расіі, Беларусі давядзецца зноў уводзіць экспартныя пошліны для НПЗ, якія пойдуць у расійскі бюджэт у поўным аб’ёме.

Беларусь разлічвае на адмену імпартнай пошліны на расійскую нафту пасля падпісання і ратыфікацыі ўсяго пакета пагадненняў па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы краін Мытнага саюза. Ва ўрадзе разлічваюць зрабіць гэта да 1 студзеня 2011 года.

Раней паведамлялася, што ўлады РФ могуць у снежні прыняць рашэнне аб павышэнні экспартных пошлін на нафтапрадукты з 2011 года; паводле папярэдняй ацэнкі, яны могуць скласці 85–90% ад экспартных пошлін на нафту. Пры гэтым Расія гатова адмовіцца ад экспартных пошлін на нафту ў межах ЕЭП пры пералічэнні Беларусі ў расійскі бюджэт экспартных пошлін на нафтапрадукты ў поўным аб’ёме.

Шаталаў растлумачыў, што пакуль застаецца нявырашаным пытанне аб нафце, якая здабываецца ў Беларусі, — ідзе яна на ўнутраны рынак або можа выкарыстоўвацца для вытворчасці нафтапрадуктаў на экспарт.

«Гэта праблемы замяшчэння: Беларусь або сама спажывае гэтую нафту, і тады ўсё, што выпрацоўваецца з расійскай нафты, ідзе на знешні рынак. Або яны замяшчаюць беларускую нафту і за кошт расійскай робяць нафтапрадукты, якія ідуць на ўнутраны рынак, а экспартуюць беларускія нафтапрадукты», — сказаў Шаталаў. Ён падкрэсліў, што цана пытання для Расіі складае прыкладна 1 мільярд долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?