Шэраг апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты сутыкнуліся з праблемамі пры публікацыі сваіх перадвыбарных праграм у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі.
У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам кандыдат у прэзідэнты мае права апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў рэспубліканскіх газетах «Звязда», «Советская Белоруссия», «Народная газета», «Рэспубліка», сталічнай газеце «Минский курьер», абласных газетах «Заря» (Брэст), «Гомельская правда», «Могилевская правда», «Минская правда», «Гродненская правда» і «Витебский рабочий».
Як паведаміў кіраўнік выбарчага штаба Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец, 29 лістапада ім у штаб патэлефанавалі прадстаўнікі рэспубліканскіх выданняў. «Газеты не пагаджаюцца друкаваць выбарчую праграму Рымашэўскага
Нам прапанавалі даць іншы тэкст праграмы, без закліку людзей на плошчу.
Аднак мы не можам гэта зрабіць чыста юрыдычна — тэрмін падачы праграм у СМІ скончыўся 28 лістапада», — заявіў Севярынец.
Ён мяркуе, што праграму Рымашэўскага могуць або падвергнуць цэнзуры, або зняць з друку. «І ў тым і ў другім выпадку гэта будзе скандал», — падкрэсліў палітык.
Да перадвыбарнай праграмы Рыгора Кастусёва таксама былі прэтэнзіі.
«Спачатку ў праграме ўжываліся словы «лукашызм» і «лукашэнкаўскі рэжым».
У рэдакцыях газет палічылі, што гэтыя словы абражаюць годнасць службовай асобы, таму мы замянілі іх на «аднаасобны» і «аўтарытарны» рэжымы», — сказаў кіраўнік штаба Кастусёва Аляксей Янукевіч.
З праблемамі пры друкаванні сваёй перадвыбарнай праграмы сутыкнуўся і Дзмітрый Ус. «Дзяржаўным СМІ не спадабалася тая частка праграмы, у якой я параўноўваў сённяшнюю выбарчую сістэму Беларусі з выбарчай сістэмай Германіі
Ус адмовіўся ўносіць праўкі ў сваю праграму. «Паспрабую вырашыць праблему ў Цэнтрвыбаркаме, калі не атрымаецца — буду судзіцца», — заявіў ён.
ніякіх праблем з публікацыяй перадвыбарнай праграмы кандыдата пакуль не ўзнікала.
«Спадзяёмся, на гэтым тыдні праграма будзе апублікавана. Ніякіх прэтэнзій наконт яе зместу не ўзнікала», — паведаміў Атрошчанкаў.
Не сутыкаўся з такой праблемай і штаб Уладзіміра Някляева.
«Нам пакуль ніхто не тэлефанаваў і прэтэнзій да праграмы не выказваў»,
— паведаміла
Не выказвалася прэтэнзій і да зместу перадвыбарных праграм Мікалая Статкевіча, Віктара Цярэшчанкі, Алеся Міхалевіча і Яраслава Раманчука.
Каментуючы па просьбе БелаПАН сітуацыю, сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік заявіў, што рэдакцыі газет не маюць права ўносіць папраўкі ў тэкст перадвыбарных праграм кандыдатаў. «Усе праўкі павінен уносіць сам кандыдат у прэзідэнты», — сказаў ён.
Перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у прэзідэнты павінны друкавацца газетамі па чарговасці іх паступлення. Пакуль была надрукавана толькі адна праграма — Аляксандра Лукашэнкі. Дзяржаўныя СМІ апублікавалі яе 27 лістапада.