Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад давераных асоб у час перадвыбарнай кампаніі пазбягаць перабораў у агітацыі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з даверанымі асобамі.

«Хацеў бы звярнуць увагу на адну ўласцівасць у нашай перадвыбарнай кампаніі: у прапагандзе, агітацыі, у нашым імкненні абараніць усё, што стварылі, не павінна быць перабораў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Калі мы лішні раз пачнём хваліцца перад людзьмі і залішне падкрэсліваць тое, што зроблена, для нас гэта будзе негатывам. Перабору быць не павінна ні ў чым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?