Адзін з самых вядомых італьянскіх рэжысёраў і сцэнарыстаў, 95-гадовы Марыа Манічэлі, учора скончыў жыццё самагубствам у лякарні ў Рыме.

Марчэла Мастраяні і Марыа Манічэлі.

Марчэла Мастраяні і Марыа Манічэлі.

Ён скокнуў з шостага паверху будынка, дзе чакаў аперацыі на прастаце. Манічэлі лічыцца майстрам італьянскай камедыі.

Згадваючы смерць свайго бацькі, які забіў сябе неўзабаве пасля вайны, рэжысёр аднойчы сказаў, што «жыццё не заўсёды заслугоўвае таго, каб яго доўжыць». «Калі ўсё перастае быць сапраўдным і вартым, усё заканчваецца», — казаў рэжысёр.

Манічэлі вёў актыўную дзейнасць да канца жыцця. Да нядаўняга часу ён удзельнічаў у акцыях пратэсту супраць скарачэння дзяржаўных субсідый у галіне культуры, сцвярджаючы, што толькі яна адрознівае Італію ад іншых краінаў. Ён галасаваў за камуністычную партыю і быў вельмі падрыўных перакананняў. Калі яго спыталі, на што ён найбольш спадзяецца, ён заявіў, што спадзяецца, што ўсё скончыцца культурнай рэвалюцыяй. Рэвалюцыяй, якой ніколі не было ў Італіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?