У шэрагу паўднёвых раёнаў Беларусі за мінулыя суткі выпала больш як палова месячнай нормы ападкаў. Як вынікае са звестак рэсурсу meteoinfo.by, у Пінску выпала 28 мм ападкаў (67% месячнай нормы), у Брэсце — 24 мм (60%),

Гомелі — 24 мм (53%), Лельчыцах — 22 мм (56%), Мазыры — 20 мм (49%), Акцябрскім — 19 мм (49%).

Днём 29 лістапада ў Пінску выпала 22 мм ападкаў, што адносіцца да катэгорыі «вельмі моцны снегапад», паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. Парывы ветру па краіне дасягалі 15–20 м/с, у Мінску — 16–18 м/с. Дзённая тэмпература паветра склала ад мінус 2 градусаў на поўдні да 15 градусаў марозу на поўначы.

Максімальная вышыня снежнага покрыва адзначаецца ў Брэсце — 29 см, Драгічыне — 27 см і Пінску — 25 см. У Мінску вышыня снегу 8 см. Менш за ўсё снегу на поўначы Віцебскай вобласці — 2 см.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?